Белорусский портал в Казахстане

На новым партале Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі з`явілася магчымасць папярэдняга электроннага падавання звестак аб таварах для асабістага карыстання ў мытныя органы



Партал створаны да чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.

Як паведамляе прэс-служба ДМК, з 2 мая партал ужо адкрыты для агульнага доступу і прызначаны для падавання фізічнымі асобамі звестак пра тавары і транспартныя сродкі, што плануюцца да перасоўвання цераз мытную мяжу Мытнага саюза, з мэтай выкарыстання гэтай папярэдняй інфармацыі пры мытным афармленні і кантролі.

Доступ да партала арганізаваны непасрэдна з галоўнай старонкі афіцыйнага сайта Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Асноўная задача запуску новага інтэрнэт-рэсурсу – рэалізацыя магчымасці своечасовага падавання фізічнымі асобамі ў беларускія мытныя органы электроннай папярэдняй інфармацыі аб перасоўванні такіх тавараў (ЭПІ) і адпаведн значнае скарачэнне часу на ажыццяўленне мытных аперацый непасрэдна на мяжы.

Партал электроннага папярэдняга інфармавання для фізічных асоб, створаны пры падтрымцы РУП "Белмытнясэрвіс", ужо сёння дае магчымасць гасцям чэмпіянату ў выпадку неабходнасці запоўніць анлайн мытную дэкларацыю пра тавары, якія плануюцца да перамяшчэння цераз мытную мяжу, у любы зручны для яго час і ў любым месцы, напрыклад непасрэдна ў нумары гатэля ці фан-вёскі. Адзіная ўмова – доступ у інтэрнэт.

"У зручным для большасці карыстальнікаў месцы размешчаны азначэнні такіх раздзелаў, як "Карыстальнікам", "Запаўненне формы пасажырскай мытнай дэкларацыі", "Парадак запаўнення пасажырскай мытнай дэкларацыі", "Парадак запаўнення дэкларацыі наяўных грошай", "Кантакты".

Аб`ём звестак ЭПІ адпавядае звесткам, якія ўносяць дэкларанты ў палі формы пасажырскай мытнай дэкларацыі, зацверджанай рашэннем Камісіі Мытнага саюза. У выпадку карэктнага фарміравання ЭПІ праводзіцца аўтаматычная рэгістрацыя ЭПІ з прысваеннем унікальнага ідэнтыфікацыйнага нумара перавозкі (УІНП). У якасці дадатковага сэрвісу фізічнай асобе шляхам web-інтэрфейса забяспечваецца магчымасць сфарміраваць і раздрукаваць пасажырскую мытную дэкларацыю па ўстаноўлена форме, якая змяшчае нумар УІНП і штрых-код.

У ДМК паведамляюць, што пры ўвозе тавараў праз мытную мяжу Мытнага саюза ў Беларусі фізічнай асобе неабходна прадставіць службовай асобе мытных органаў звесткі пра УІНП і запоўненую пасажырскую мытную дэкларацыю. У выпадку адпаведнасці інфармацыі, якая змяшчаецца ў ЭПІ, і звестак, што змяшчаюцца ў прадстаўленай мытнаму органу дэкларацыі, яе рэгістрацыя і рашэнне пра выпуск тавараў для асабістага карыстання ажыццяўляецца службовай асобай мытні ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/261/25941
Текущая дата: 15.11.2024