Белорусский портал в Казахстане

Юнацкая зборная Беларусі па хакеі выйграла 2-і матч на ЧС-2014 у дывізіёне I, Латвія - пераможца турніру



Падапечныя Сяргея Петухова абыгралі равеснікаў з Францыі.

Юнацкая (U-18) зборная Беларусі па хакеі 17 красавіка атрымала другую перамогу на чэмпіянаце свету-2014 у групе А дывізіёна I, які праходзіць у французскай Ніцы.

Беларусь (U-18) - Францыя (U-18) - 4:1 (0:0, 0:1, 4:0).

Беларусь: Кульбакоў; Ісайкоў - Кляўзо (к), Краўцоў - Карабань - Маркевіч; Фалькоўскі - Цімошчанка, Астанкаў - Буйніцкі - Верам`ёў; Чайка - Сушко, Чэрнікаў - Грэцкі - Каташэнка; Ганчароў - Іваноў, Бунец, Філіповіч.

Шайбы: 0:1 - Неса (Мантэнуа-Оўду, Марыён, 27.52, у большасці), 1:1 - Фалькоўскі (Буйніцкі, 45.37, у большасці), 2:1 - Грэцкі (47.43, у меншасці), 3:1 - Буйніцкі (Кляўзо, Фалькоўскі, 51.03, у большасці), 4:1 - Чэрнікаў (Маркевіч, 59.45, у пустыя вароты).

Кідкі: 33 - 21.

Штраф: 16 - 28.

Беларуская зборная, якая страціла шанцы на перамогу ў турніры і адзіную пуцёўку ў элітны дывізіён сусветнага юнацкага хакея, не магла больш як два перыяды падабраць ключы да абароны сваіх суседзяў па турнірнай табліцы. Юныя французскія хакеісты, якія рызыкуюць пакінуць групу А дывізіёна I, гнулі сваю лінію ў матчы і нават бліжэй да сярэдзіны другой трэці адкрылі лік. Не здолеўшы дабіцца большага, у трэцім перыядзе яны сталі раз за разам прайграваць беларусам і прапускаць адзін за адным галы. "Трохкаляровыя" спрабавалі перавесці гульню ў авертайм, уступаючы дзве шайбы, але беспаспяхова замянялі галкіпера на палявога іграка. Замест узяцця чужых варот, рызыкоўны крок прывёў яшчэ да аднаго гола ў іх неабароненую рамку.

Атрымаўшы другую перамогу на турніры, беларусы гарантавалі сабе захаванне прапіскі ў групе А дывізіёна I. Першы поспех падапечныя Сяргея Петухова адсвяткавалі ў матчы над равеснікамі з Казахстана - 2:1 (па булітах). Да таго беларусы толькі прайгравалі: спачатку нарвежцам - 4:5 (па булітах), а потым дружыне Латвіі - 2:3. Латышы датэрмінова забяспечылі сабе выйгрыш турніру і павышэнне ў класе. Яны набралі максімум ачкоў пасля чатырох сустрэч, атрымаўшы чатыры вікторыі запар. Апошнюю - над камандай Італіі - 5:2. З такім жа лікам у чацвёрты гульнявы дзень нарвежцы перамаглі казахаў, але пазбавіліся надзей на першае месца за тур да завяршэння спаборніцтваў. Прыбалты жа вяртаюцца ў эліту пасля гадавога перапынку.

Турнірнае становішча:

1. Латвія - 12 ачкоў (4 матчы; розніца шайбаў 18-7),
2. Нарвегія - 8 (4; 22-10),
3. Казахстан - 7 (4; 13-10),
4. Беларусь - 6 (4; 12-10),
5. Францыя - 3 (4; 8-18),
6. Італія - 0 (4; 6-24).

Беларускай камандзе засталося 19 красавіка правесці заключны матч турніру супраць зборнай Італіі, якая цяпер з`яўляецца галоўным прэтэндэнтам на вылет з група А дывізіёна I. Каманда, якая зойме апошняе месца, апусціцца ў групу В першага дывізіёна, дзе будзе выступаць у наступным годзе.

Сярод мацнейшых дружын юнацкая зборная Беларусі не выступае з 2010 года, калі на першынстве планеты ў Бабруйску заняла апошняе, 10-е, месца. У красавіку 2013 года на ЧС у дывізіёне I, турнір групы А якога прымаў італьянскі Азіяга, сярод шасці каманд беларусы занялі 4-е месца, не здолеўшы заваяваць права на павышэнне ў класе.

18 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/262/25832
Текущая дата: 16.11.2024