Белорусский портал в Казахстане

У медалёвым заліку сочынскай Паралімпіяды беларуская зборная займае 16-е месца з трыма бронзавымі ўзнагародамі



На XI зімовых Паралімпійскіх гульнях, што праходзяць у Сочы, беларускія спартсмены ўжо тры дні застаюцца без медалёў.

На іх рахунку па-ранейшаму тры бронзавыя ўзнагароды. Дзве ў 34-гадовага Васіля Шаптабоя (біятлонныя гонкі на 7,5 і 12,5 км), яшчэ адну заваявала 45-гадовая Ядвіга Скарабагатая (лыжная гонка на 15 км).

У медалёвым заліку Беларусь займае 16-е месца. У першую пяцёрку ўваходзяць Расія (25 залатых, 21 сярэбраны, 18 бронзавых), Германія (7, 4, 0), Украіна (5, 5, 10), Францыя (3, 3, 1) і Канада (3, 2, 6).

Спаборніцтвы завяршаюцца 16 сакавіка.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/264/25418
Текущая дата: 16.11.2024