Белорусский портал в Казахстане

У продажы з’явіліся дадатковыя квіткі на матчы ЧС-2014 з удзелам зборнай Беларусі



У продажы з’явіліся дадатковыя квіткі на некаторыя матчы ЧС-2014 па хакеі з удзелам зборнай Беларусі.

Пра гэта паведаміў менеджэр Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі 2014 года Пётр Рабухін. У прыватнасці, даступны квіткі на «Мінск-Арэну» на гульні Казахстан-Беларусь, Швейцарыя-Беларусь, Беларусь-Фінляндыя, Германія-Беларусь, Беларусь-Латвія.

Можна купіць квіткі на 21 з 28 матчаў папярэдняга этапу, якія пройдуць на «Мінск-Арэне». Даступны квіткі на ўсе матчы зборных Латвіі і Казахстана.

Квіткі на гульні ў «Чыжоўка-Арэне» прапануюцца на 23 з 28 матчаў папярэдняга этапу. Пакуль ёсць магчымасць убачыць усе гульні з удзелам каманд Даніі, Італіі, Нарвегіі, Францыі.

БЕЛТА, 14 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/264/25424
Текущая дата: 16.11.2024