Белорусский портал в Казахстане

Максім Мірны і Міхаіл Южны выйшлі ў другі раўнд адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе



Беларус Максім Мірны і расіянін Міхаіл Южны паспяхова пачалі выступленні на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе.

У сваім першым матчы на кортах "Мельбурн-парку" беларуска-расійскі тандэм абыграў амерыканца Нікаласа Манро і аргенцінца Гарацыа Себаласа - 6:3, 7:6 (9:7). Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 49 мін. У другім крузе Мірны і Южны сустрэнуцца з іспанскім дуэтам Марсель Гранольерс / Марк Лопес. У 2007 годзе Максім Мірны разам са шведам Ёнасам Б`ёркманам дайшлі да фіналу Australian Оpen, уступіўшы лепшай пары сусветнага тэніса амерыканскім братам-блізнятам Бобу і Майку Браянам. У вялікім паслужным спісе Максіма Мірнага і яго партнёраў 48 перамог на парных прафесійных турнірах пад эгідай АТП.

Выступленні на Australian Оpen 16 студзеня прадоўжаць дзве беларускі. Другая ракетка свету Вікторыя Азаранка сустрэнецца з чэшкай Барбарай Захлававай-Стрыкавай (84-ы нумар сусветнага рэйтынгу). У стартавым паядынку жаночага адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі лепшая беларуская тэнісістка перамагла шведку Іахану Ларсан (91) - 7:6 (7:2), 6:2. Вольга Гаварцова, якая займае 90-е месца ў сусветным рэйтынгу, згуляе з польскай тэнісісткай Агнешкай Радваньскай (5). У першым раўндзе Гаварцова выйграла ў кітайскай тэнісісткі Юнг-Юнг Дуан (193) - 6:0, 7:6 (8:6).

Спаборніцтвы ў Мельбурне, агульны прызавы фонд якіх у гэтым годзе складае $33 млн, завершацца 26 студзеня.

16 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/269/24687
Текущая дата: 16.11.2024