Вікторыя Азаранка зрабіла сама сабе падарунак да 24 дня нараджэння, які яна адзначала 31 ліпеня, прабіўшыся ў чвэрцьфінал турніру ў Карлсбадзе.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая вярнулася на корт пасля траўмы, з перамогі стартавала на турніры ВТА катэгорыі "Прэм`ер" з прызавым фондам $795 тыс. у амерыканскім Карлсбадзе (штат Каліфорнія), абыграўшы ў матчы другога круга жаночага адзіночнага разраду італьянку Франчэску Ск`явонэ.
На турніры вядучая беларуская тэнісістка, якая займае 3-е месца ў сусветным рэйтынгу, пасеяна пад нумарам 1. Ад матчаў першага круга, у адрозненне ад сваёй саперніцы, яна была вызвалена. А Франчэска Ск`явонэ (55-е месца сусветнага рэйтынгу) патраціла шмат сіл, каб да сустрэчы з Азаранка абыграць у вельмі ўпартым паядынку сваю суайчынніцу Флавію Пенету - 7:6 (7:4), 6:7 (6:8), 6:4.
Матч другога круга Вікторыя Азаранка выйграла ў Франчэскі Ск`явонэ даволі лёгка ў двух сэтах - - 6:2, 6:3. Ён прадаўжаўся 1 гадз. 23 мін. Беларуска была лепшай за апанентку ў працэнце пападання першай падачы - 76 працэнтаў супраць 57 працэнтаў у італьянкі. На сваю карысць Азаранка завяршыла 75 працэнтаў розыгрышаў ачкоў пасля паспяховых першых падач. Нявымушаных памылак саперніцы зрабілі не многа: 3 супраць 5, але меншую іх колькасць дапусціла прадстаўніца Беларусі. Пасля гэтага матчу лік асабістых сустрэч паміж Азаранка і Ск`явонэ стаў 4:1 на карысць Вікторыі. У чвэрцьфінале беларуска сустрэнецца з пераможцай пары Урсула Радваньска (Польшча) - Алена Янкавіч (Сербія).
За кар`еру Вікторыя Азаранка выйграла два турніры Вялікага шлема і 51 тыдзень узначальвала сусветны рэйтынг у жаночым адзіночным разрадзе. У ходзе Уімблдонскага турніру гэтага года вядучая беларуская тэнісістка атрымала траўму калена і з таго часу не выступала на турнірах, што аднак, пакуль ніяк не паўплывала на яе пазіцыю ў рэйтынгу ВТА.
1 жніўня 2013, Мінск
Сяргей Трафімовіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/278/22449
Текущая дата: 16.11.2024