Белорусский портал в Казахстане

6 красавіка ў рэспубліканскім гарналыжным цэнтры "Сілічы" адбылося "Закрыццё зімовага сезона па-каліфарнійску"



На феерычную імпрэзу з`ехаліся Конь-у-пінжаку, Асемяніцель, містар Лэдзі Гага, Чалавек-вавёрка і іншыя аматары экстрыму па-каліфарнійску.

Шосты год запар аматары экстрыму прыязджаюць у Сілічы, каб падарыць гледачам масу эмоцый і адрэналіну сваімі вар`яцкімі скачкамі, неверагоднымі акрабатычнымі элементамі, ашаламляльнымі касцюмамі і, вядома, феерычнымі прызямленнямі ў адкрыты басейн.

Ураганную весялосць у стылі заходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі абяцалі гледачам і ўдзельнікам арганізатары, і, здаецца, свята ўдалося. Сярод экстрэмалаў сустрэліся: Конь-у-пінжаку, Піраты, Асемяніцель, містар Лэдзі Гага, Гаішнік, Чаўночнік, Чалавек-вавёрка, Хатняя-гаспадыня-з-валком, Блазан, Шкілет і мноства іншых яркіх персанажаў. Кожны з іх дэталёва прадумваў свой касцюм для захаплення гледачоў і імкнуўся як мага больш эфектна скокнуць у басейн.

Акрамя асноўнага спаборніцтва госці мерапрыемства змаглі ацаніць лепшых прадстаўнікоў BMX, фрысбістаў, танцораў і дрыфтараў Мінска.

БелаПАН
, 6 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/286/20425
Текущая дата: 16.11.2024