Белорусский портал в Казахстане

Каб стаць удзельнікам хакейнага чэмпіянату, запішыся ў валанцёры...



Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае адказных, камунікабельных і дружалюбных маладых людзей стаць валанцёрамі на чэмпіянаце свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску з 9 па 25 мая 2014 года.

Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў у валанцёры — узрост больш як 18 гадоў, валоданне англійскай ці іншай замежнай мовай, адказнасць і акуратнасць.

Для ахвотных далучыцца да валанцёрскага руху на афіцыйным інтэрнэт-партале "Моладзь Беларусі" ў раздзеле "Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года" размешчана спецыяльная анкета. Там жа ўказаны і адрас электроннай пошты, на які трэба адправіць запоўнены бланк.

Усе пададзеныя анкеты будуць разгледжаны рэспубліканскім штабам БРСМ па арганізацыі работы валанцёраў на чэмпіянаце свету па хакеі 2014 года. Мяркуецца, што на чэмпіянаце свету па хакеі маладыя людзі будуць задзейнічаны ў цэнтрах абслугоўвання комплексу студэнцкіх інтэрнатаў, дзе размесцяцца хакейныя балельшчыкі, у інфацэнтрах гасцініц. Таксама валанцёры будуць аказваць садзейнічанне ў рабоце турысцкіх цэнтраў.

Надзея Нікалаева
Звязда,  28 сакавіка 2013


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/287/20183
Текущая дата: 16.11.2024