Белорусский портал в Казахстане

Зборная Беларусі па хакеі правядзе алімпійскую кваліфікацыю ў Даніі



Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) 17 мая зацвердзіла месцы правядзення кваліфікацыйных турніраў да Алімпіяды 2014 года ў Сочы, паведамляе сайт IIHF.

Зборная Беларусі паедзе ў Данію. Сапернікамі беларусаў за адзіную пуцёўку на Гульні будзе каманда гаспадароў, зборная Славеніі і пераможца перадкваліфікацыйнага турніру.

Яшчэ дзве алімпійскія кваліфікацыі пройдуць у Германіі (згуляюць гаспадары, Аўстрыя, Італія і пераможца перадкваліфікацыйнага турніру) і Латвіі (згуляюць гаспадары, Францыя, Казахстан і пераможца перадкваліфікацыйнага турніру).

Алімпійскія кваліфікацыйныя спаборніцтвы адбудуцца з 7 па 10 лютага 2013 года.

Нагадаем, пуцёўкі на Алімпіяду ўжо заваявалі дзевяць найлепшых каманд сусветнага рэйтынгу: Фінляндыя, Швецыя, Расія, Чэхія, Канада, ЗША, Нарвегія, Славакія і Швейцарыя.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/300/14213
Текущая дата: 02.06.2024