Белорусский портал в Казахстане

Пасля 10 працоўных дзён Алімпіяды Беларусь з васьмю медалямі займае 14-е месца ў агульным заліку



Пасля 10 працоўных дзён лонданскай Алімпіяды Беларусь з васьмю медалямі — трыма залатымі, двума сярэбранымі і трыма бронзавымі — займае 14-е месца ў агульным заліку.

Трэцюю залатую ўзнагароду 6 жніўня прынесла штурхальніца ядра Надзея Астапчук, якая заняла першае месца ў фінале спаборніцтваў з вынікам 21,36 метра. Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Наталля Міхневіч заняла ў фінале апошняе, 12-е месца (18,42 м).

У кваліфікацыі Астапчук таксама была першай (20,76 м), Міхневіч — дзясятай (18,60). Яніна Правалінская-Карольчык з 18-м вынікам (17,87) у фінал не трапіла.

На Алімпіядзе 2008 года ў Пекіне Надзея Астапчук заняла трэцяе месца. У яе актыве таксама перамогі на чэмпіянаце свету-2005, чэмпіянаце Еўропы-2010, чэмпіянаце свету ў памяшканні-2010, чэмпіянаце Еўропы ў памяшканні-2005.

Усяго з 28 ліпеня па 6 жніўня разыграна 179 з 302 камплектаў узнагарод. Медалі на рахунку спартсменаў 70 краін:

1. Кітай — 31 залатая, 19 сярэбраных, 14 бронзавых
2. ЗША — 29, 15, 19
3. Вялікабрытанія — 18, 11, 11
4. Паўднёвая Карэя — 11, 5, 6
5. Францыя — 8, 9, 9
6. Расія — 7, 17, 18
7. Італія — 7, 6, 4
8. Казахстан — 6, 0, 1
9. Германія — 5, 10, 7
10. Венгрыя — 4, 1, 3
11. КНДР — 4, 0, 1
12. Нідэрланды — 3, 3, 4
13. Куба — 3, 3, 1
14. Беларусь — 3, 2, 3
15. Новая Зеландыя — 3, 1, 4
16. ПАР — 3, 1, 0
17. Украіна — 3, 0, 6
18. Японія — 2, 12, 14
19. Аўстралія — 2, 12, 8
20. Данія — 2, 4, 2
20. Румынія — 2, 4, 2
22. Бразілія — 2, 1, 5
23. Польшча — 2, 1, 3
24. Іран — 2, 1, 1
24. Ямайка — 2, 1, 1
26. Харватыя — 2, 1, 0
27. Эфіопія — 2, 0, 2
28. Канада — 1, 3, 6
29. Швецыя — 1, 3, 2
30. Чэхія — 1, 3, 1
31. Кенія — 1, 2, 2
32. Славенія — 1, 1, 2
33. Грузія — 1, 1, 0
33. Дамініканская Рэспубліка — 1, 1, 0
33. Швейцарыя — 1, 1, 0
36. Літва — 1, 0, 1
37. Венесуэла — 1, 0, 0
37. Гранада — 1, 0, 0
39. Мексіка — 0, 3, 2
40. Калумбія — 0, 3, 1
41. Іспанія — 0, 2, 1
42. Егіпет — 0, 2, 0
43. Славакія — 0, 1, 3
44. Азербайджан — 0, 1, 2
44. Бельгія — 0, 1, 2
44. Індыя — 0, 1, 2
47. Арменія — 0, 1, 1
47. Інданезія — 0, 1, 1
47. Манголія — 0, 1, 1
47. Нарвегія — 0, 1, 1
47. Сербія — 0, 1, 1
47. Туніс — 0, 1, 1
53. Гватэмала — 0, 1, 0
53. Кіпр — 0, 1, 0
53. Малайзія — 0, 1, 0
53. Тайланд — 0, 1, 0
53. Тайвань — 0, 1, 0
53. Эстонія — 0, 1, 0
59. Грэцыя — 0, 0, 2
59. Малдова — 0, 0, 2
61. Аргенціна — 0, 0, 1
61. Ганконг — 0, 0, 1
61. Катар — 0, 0, 1
61. Кувейт — 0, 0, 1
61. Пуэрта-Рыка — 0, 0, 1
61. Саудаўская Аравія — 0, 0, 1
61. Сінгапур — 0, 0, 1
61. Трынідад і Табага — 0, 0, 1
61. Турцыя — 0, 0, 1
61. Узбекістан — 0, 0, 1

У стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў з трох палажэнняў Юрый Шчарбацэвіч заняў чацвёртае месца ў кваліфікацыі (1.171 ачко) і восьмае — у фінале (1.267,3), Віталь Бубновіч — 17-е месца ў кваліфікацыі (1.164).

У стэндавай стральбе (трап) Андрэй Каваленка заняў апошняе, 34-е месца ў кваліфікацыі (101 ачко).

У веславанні на байдарцы-адзіночцы (1.000 метраў) Алег Юрэня заняў у кваліфікацыі 9-е месца з вынікам 3 хвіліны 36,012 секунды, у паўфінале — чацвёртае з вынікам 3.29,825 і выйшаў у фінал. На каноэ-адзіночцы (1.000 метраў) Аляксандр Жукоўскі выйшаў у паўфінал з дзявятым часам (4.06,190), а ў фінал — з восьмым (3.54,002). Жаночая зборная (Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка, Марына Палтаран) на байдарцы-чацвёрцы (500 м) заняла трэцяе месца ў сваім заездзе (1.33,676) і выйшла паўфінал, дзе паказала другі вынік (1.30,883) і кваліфікавалася ў фінал.

У бегу на 100 метраў з бар`ерамі Аліна Талай была першай у сваёй групе з асабістым рэкордам (12,71 секунды) і пятай сярод усіх удзельніц. Спартсменка выступіць у паўфінале. Кацярына Паплаўская дыскваліфікавана на першым этапе спаборніцтваў.

У бегу на 800 метраў Аніс Ананенка заняў 7-е месца ў сваёй групе (1.49,61) і 43-е ў агульным заліку і не трапіў у паўфінал. На дыстанцыі 1.500 метраў Наталля Карэйва была трэцяй у сваім забегу (4.06,87) і выйшла ў паўфінал.

Барэц грэка-рымскага стылю Алім Селімаў (84 кг) у 1/8 фіналу прайграў расіяніну Алану Хугаеву — 0:3, а ў першай схватцы за бронзавы медаль — Даніялу Гаджыеву з Казахстана — 1:3. Іосіф Чугашвілі (вагавая катэгорыя 120 кг) 6 жніўня прайграў схватку за бронзавы алімпійскі медаль шведу Юхану Еўрыну — 1:3. У 1/8 фіналу Чугашвілі ўступіў эстонцу Хейкі Набі — 1:3, а ў першай схватцы суцяшальнага турніру за бронзавую ўзнагароду выйграў у паляка Лукаша Банака — 3:0.

Веласіпедыстка Вольга Панарына заняла восьмае месца ў спрынце. У чвэрцьфінале яна прайграла прадстаўніцы гаспадароў Вікторыі Пендлтан, а ў заездзе за 5—8-е месца была апошняй, уступіўшы літоўцы Сімоне Крупецкайтэ, кубінцы Лісандры Гера Радрыгес і ўкраінцы Любові Шуліка.

У омніуме веласіпедыстка Таццяна Шаракова займае 10-е месца пасля трох з шасці дысцыплін. На лятучым крузе (250 м) яна была 12-й, у гонцы па ачках (20 км) — другой, у гонцы на выбыванне — 15-й.

Алімпійскія гульні завяршаюцца 12 жніўня. Перад беларускімі спартсменамі пастаўлена задача заваяваць 25 медалёў, у тым ліку пяць залатых.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 7 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/304/15678
Текущая дата: 16.11.2024