Беларуская тэнісістка, першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка стала бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Лондане.
4 жніўня ў матчы за трэцяе месца Азаранка сустракалася з расіянкай Марыяй Кірыленкай (15-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і атрымала перамогу ў двух сэтах — 6:3, 6:4.
Нагадаем, у першым крузе Азаранка абгуляла Ірыну-Камелію Бегу (79, Румынія) — 6:1, 3:6, 6:1, у другім была мацнейшай за Марыю Хасе Марцінес Санчас (90, Іспанія) — 6:1, 6:2, у чвэрцьфінале перамагла Надзею Пятрову (23, Расія) — 7:6, 6:4, а ў паўфінале саступіла Серэне Уільямс (4, ЗША) — 1:6, 2:6.
У фінале адзіночнага разраду алімпійскага тэніснага турніру сёння сустрэнуцца Серэна Уільямс і расіянка Марыя Шарапава.
Вікторыі Азаранцы і Максіму Мірнаму сёння яшчэ трэба дагуляць чвэрцьфінальны матч змешанага разраду супраць дуэта з Індыі Саня Мірза/Леандэр Паес. Гульня была спынена ўчора з-за наступлення цемры пры ліку 7:5, 3:2 на карысць беларусаў.
Цяперашнія Алімпійскія гульні — другія ў кар`еры Вікторыі Азаранкі. Чатыры гады таму ў Пекіне беларуска дайшла да 1/8 фіналу адзіночнага разраду, дзе прайграла амерыканцы Венус Уільямс.
Бронзавы медаль Азаранкі — пяты для каманды Беларусі на Гульнях у Лондане. Раней золата выйграў стралок Сяргей Мартынаў (вінтоўка, 50 м лежачы), серабро — Аляксандра Герасіменя ў плаванні на 100 м вольным стылем, бронзу — Марыя Шкерманкова і Ірына Кулеша (абедзве — цяжкая атлетыка).
Аляксандр Зайцаў, БелаПАН
Мінск, 4 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/305/15618
Текущая дата: 16.11.2024