26 ліпеня адбылося лёсаванне тэніснага алімпійскага турніру, паведамляе сайт Гульняў у Лондане.
Першы нумар адзіночнага рэйтынгу беларуска Вікторыя Азаранка атрымала на Алімпіядзе першы "пасеў". У стартавым матчы спаборніцтваў (стадыя 1/32 фіналу) яна згуляе з румынкай Ірынай-Камеліей Бегу (79-ты нумар рэйтынгу). У папярэднія гады Азаранка і Бегу сустракаліся двойчы — абодва разы ў 2011 годзе і абодва разы беларуска атрымлівала ўпэўненыя перамогі.
Для Азаранкі сёлетняя Алімпіяда стане другой у кар`еры: у 2008 годзе ў Пекіне яна дабралася да 1/8 фіналу, дзе прайграла амерыканцы Венус Уільямс — 3:6, 2:6.
Максім Мірны (1-шы нумар парнага рэйтынгу) разам з Аляксандрам Бурым (192-гі ў парным рэйтынгу) выступяць у спаборніцтвах дуэтаў. Беларуская пара не атрымала "пасеву". У стартавым матчы (стадыя 1/16 фіналу) беларусы сустрэнуцца ў сёмай "сеянай" парай індыйцамі Махешам Бхупаці (16-ты ў парным рэйтынгу) і Раханам Бапанам (13-ты ў парным рэйтынгу).
Мірны за кар`еру ўжо двойчы выступаў на Алімпійскіх гульнях, Буры ж з`яўляецца дэбютантам такіх спаборніцтваў.
Таксама Азаранка і Мірны згуляюць у Лондане ў міксце. Лёсаванне змяшанага разраду адбудзецца пазней.
Алімпійскі тэнісны турнір пройдзе на кортах Уімблдона з 28 ліпеня па 5 жніўня.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/309/15355
Текущая дата: 27.12.2024