У ноч на 28 ліпеня ў Лондане адкрыліся ХХХ летнія Алімпійскія гульні. Пра адкрыццё Гульняў афіцыйна аб`явіла каралева Вялікабрытаніі Лізавета II.
Ад беларускай дэлегацыі ў парадзе ўдзельнічала прыкладна 50 чалавек: спартсмены, трэнеры, урачы, члены адміністрацыйнай групы. Афіцыйны сцяг краіны нёс тэнісіст Максім Мірны. "Асноўная частка беларускай спартыўнай дэлегацыі яшчэ не прыбыла ў Лондан: прылёт атлетаў праходзіць строга па графіку, у адпаведнасці з праграмай іх выступленняў на Алімпіядзе. А з тых, хто ўжо знаходзіцца ў Алімпійскай вёсцы, многія свядома не пойдуць на Алімпійскі стадыён, таму што цырымонія адкрыцця зацягнецца глыбока за поўнач, а ўжо заўтра ў іх адказныя старты", — паведаміла прэс-служба Мінспорту напярэдадні цырымоніі.
28 ліпеня адбудуцца першыя выступленні прадстаўнікоў кулявой стральбы, бадмінтона, настольнага тэніса, плавання, веласпорту, веславання акадэмічнага, коннага спорту, спартыўнай гімнастыкі і тэніса. Трэнерскі склад прыняў рашэнне "засцерагчы сваіх падапечных ад лішніх эмоцый, даць ім магчымасць паўнацэнна адпачыць і настроіцца на сур`ёзную барацьбу".
На цырымоніі адкрыцця Гульняў прысутнічаў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, які ўзначальвае аргкамітэт па забеспячэнні падрыхтоўкі і ўдзелу айчынных спартсменаў у Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Лондане. Брытанскія ўлады не дазволілі ўезд у краіну Аляксандру Лукашэнку, які з`яўляецца па сумяшчальніцтве прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта. На прэс-канферэнцыі 27 ліпеня прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Жак Роге заявіў, што з павагай ставіцца да такога рашэння. У шэрагу СМІ з`явіліся меркаванні, што беларуская дэлегацыя з-за нядопуску Лукашэнкі байкатуе Алімпіяду, але яны былі абвергнуты.
У цяперашніх спаборніцтвах возьмуць удзел больш як 12 тыс. спартсменаў з 205 дзяржаў. Будзе разыграна 302 камплекты ўзнагарод у 31 відзе спорту. Перад беларускімі спартсменамі пастаўлена задача заваяваць 25 медалёў. Для іх Алімпіяда пачалася 26 ліпеня. У стартавым матчы футбольнага турніру каманда Георгія Кандрацьева перамагла Новую Зеландыю — 1:0.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 28 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/309/15405
Текущая дата: 27.12.2024