Белорусский портал в Казахстане

Мірны і Нестар выйшлі ў фінал турніру ў Лондане



Беларус Максім Мірны і канадзец Дэніел Нестар (дзеляць 1-е месца ў сусветным парным рэйтынгу) выйшлі ў фінал тэніснага турніру ў Лондане з прызавым фондам 711.550 еўра.

16 чэрвеня ў паўфінале беларус і канадзец за 59 хвілін перайгралі амерыканца Эрыка Бутараца (32) і аўстралійца Пола Хэнлі (36), якія маюць восьмы нумар "пасеву", — 6:4, 6:3.

У стартавым раўндзе Мірны і Нестар былі вольныя, а матчы другога і трэцяга кругоў з-за непагадзі ім давялося правесці ў адзін дзень, 15 чэрвеня. Спачатку яны за 51 хвіліну выйгралі ў аўстралійца Лейтана Х`юіта (511) і амерыканца Эндзі Родыка (без парнага рэйтынгу) — 6:2, 7:5, а затым за 74 хвіліны — у "пасеяных" пад пятым нумарам індыйцаў Махеша Бхупаці (14) і Рахана Бапаны (12) — 7:6 (9:7), 6:4.

У фінале Мірны і Нестар сустрэнуцца з амерыканцамі Майкам і Бобам Браянамі (дзеляць 3-е месца ў рэйтынгу), якіх перамаглі на мінулым тыдні ў фінале "Ралан Гарос".

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/310/14678
Текущая дата: 16.11.2024