Белорусский портал в Казахстане

Сапернік беларускай футбольнай зборнай у кваліфікацыі чэмпіянату свету-2014 Іспанія стала чэмпіёнам Еўропы-2012



У фінальным матчы, які прайшоў 1 ліпеня ў Кіеве, каманда Вісэнтэ дэль Боске выйграла ў італьянцаў — 4:0 (Сільва, 14, Хордзі Альба, 41, Торэс, 84, Хуан Мата, 88).

Іспанцы сталі аўтарамі ўнікальнага дасягнення, выйграўшы тры топ-турніры запар (чэмпіянат Еўропы 2008 года, чэмпіянат свету 2010 года і чэмпіянат Еўропы 2012 года).

У кваліфікацыі ЧС-2014 Беларусь згуляе з Іспаніяй 12 кастрычніка 2012 года дома і 11 кастрычніка 2013 года ў гасцях.

У рамках маючага адбыцца турніру каманда Георгія Кандрацьева сустрэнецца яшчэ з адным удзельнікам Еўро-2012 — Францыяй, якая прайграла Іспаніі ў чвэрцьфінале (0:2). Матчы запланаваныя на 11 верасня 2012 года (у Францыі) і 10 верасня 2013 года (у Беларусі). З Францыяй Беларусь была ў адной адборачнай групе Еўра-2012 і ўзяла ў знакамітага саперніка чатыры ачкі з шасці (1:0 у гасцях, 1:1 дома).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 2 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/312/14899
Текущая дата: 26.12.2024