Белорусский портал в Казахстане

Максім Мірны і Дэніел Нестар выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Барселоне



Беларус Максім Мірны і канадзец Дэніел Нестар (дзеляць 3-е месца ў сусветным парным рэйтынгу) выйшлі ў паўфінал буйнога тэніснага турніру ў іспанскай Барселоне з прызавым фондам 1.627.500 еўра.

У чвэрцьфінале Мірны і Нестар за адну гадзіну і 15 хвілін перамаглі Санцьяга Гансалеза (Мексіка, 35) і Крыстофера Каса (Германія, 20) — 7:5, 6:4.

Першы раўнд беларуска-канадскі тандэм, "пасеяны" пад другім нумарам, прапускаў, у другім Мірны і Нестар абыгралі Ярка Ніемінена (Фінляндыя, 118) і Робіна Хаасэ (Нідэрланды, 120) — 4:6, 6:4, 14:12 (тай-брэйк).

У паўфінале беларус і канадзец сустрэнуцца з пераможцам матчу Марцінам Маткоўскі/Марыюшам Фірстэнбергам (абодва — Польшча, дзеляць 11-е месца ў рэйтынгу) — Айзамам Курэшы (Пакістан, 14)/Жанам-Жульенам Ражэрам (Нідэрланды, 36).

Усяго за сваю прафесійную кар`еру з 1996 года Мірны 43 разы станавіўся пераможцам турніраў ATP у пары.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 27 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/314/13859
Текущая дата: 16.11.2024