Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Чэхія абмеркавалі магчымасці заключэння міжведамасных пагадненняў у сферы турызму



Прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Чэхіі ў ходзе кансультацый у Празе абмеркавалі магчымасці заключэння міжведамасных пагадненняў у сферы турызму, а таксама спрашчэння фармальнасцей для афармлення віз беларускім грузаперавозчыкам.

Аб гэтым, у прыватнасці, ішла гаворка на кансультацыях знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін па консульскіх пытаннях, якія прайшлі 17 мая ў Празе, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю ўзначальваў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Аляксандр Астроўскі, чэшскую — дырэктар дэпартамента консульскіх канцэпцый і методыкі Ян Вычытал.

У ходзе кансультацый былі разгледжаныя пытанні абароны правоў і інтарэсаў грамадзян дзвюх дзяржаў.

Бакі абмяняліся інфармацыяй аб прыярытэтах візавай і міграцыйнай палітыкі дзвюх краін, выніках дзейнасці консульскіх службаў за перыяд, што прайшоў з часу апошняга раўнда аналагічных кансультацый.

Наступны раўнд кансультацый пройдзе ў Мінску ў 2013 годзе.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 18 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/314/14251
Текущая дата: 26.12.2024