Белорусский портал в Казахстане

Казахстан падаў скаргу за фальшывы гімн



Прадстаўнікі Казахстану падалі афіцыйную скаргу ў Алімпійскі камітэт Азіі, у сувязі з тым, што на спаборніцтвах у Кувэйце ў гонар перамогі казахскай спартоўкі Марыі Дзьмітрыенкі арганізатары зайгралі парадыйны гімн Казахстану з сатырычнага кінафільму «Борат».

Паводле спартовых уладаў Казахстану, віну за гэтае здарэньне нясуць кувэйцкія арганізатары спаборніцтваў па стральбе. Раней тыя ўжо прынесьлі афіцыйныя прабачэньні за інцыдэнт.

Фільм, зьняты ў 2006 годзе з ангельскім комікам Сашам Баронам Коэнам у галоўнай ролі, быў забаронены ў Казахстане і ў бальшыні арабскіх краінаў.

Радыё Свабода
27 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/317/12985
Текущая дата: 16.11.2024