Еўрапарламент 15 сакавіка закліча нацыянальныя федэрацыі па хакеі з шайбай дэмакратычных краін не праводзіць чэмпіянат свету па гэтым відзе спорту ў Беларусі ў 2014 годзе, паведамляе ў сваім блогу польскі еўрапарламентарый Марэк Мігальскі.
У тым, што рэзалюцыя з такім заклікам будзе прынята, "можна быць упэўненым амаль на сто працэнтаў", заяўляе еўрадэпутат.
"Мерапрыемства такога тыпу не можа праходзіць у краіне, дзе ёсць палітзняволеныя, дзе катуюць апазіцыянераў, дзе няма свабоды і дэмакратыі", — лічыць Мігальскі.
Ён таксама публікуе цытату з праекта рэзалюцыі: "Заклікаем нацыянальныя хакейныя федэрацыі краін — удзельніц ЕС і ўсіх іншых дэмакратычных краін, у тым ліку падчас правядзення кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея ў Хельсінкі, перагледзець сваё ранейшае рашэнне і перанесці чэмпіянат свету 2014 года ў іншую краіну, калі ў Беларусі не будуць вызвалены палітзняволеныя, вязні сумлення і калі рэжым не будзе выказваць відавочных прыкмет павагі правоў чалавека і выканання вяршэнства закона".
Заявы пра неабходнасць пазбавіць Беларусь права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі сталі з`яўляцца пасля жорсткага разгону 19 снежня 2010 года ў Мінску апазіцыйнага мітынгу нязгодных з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.
27 лютага гэтага года шведскія СМІ са спасылкай на дырэктара IIHF па сувязях з грамадскасцю Шымона Шэмберга паведамілі, што на майскім пасяджэнні кангрэса міжнароднай федэрацыі месца правядзення ЧС-2014 будзе перагледжана. Старшыня Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь Яўген Ворсін гэтыя звесткі абверг.
28 лютага Шэмберг у эксклюзіўным каментарыі для БелаПАН заявіў: міжнародная федэрацыя не можа гарантаваць, што на кангрэсе ў маі пытанне аб пераглядзе месца правядзення чэмпіянату свету не будзе ўзнята.
Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 14 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/318/12710
Текущая дата: 16.11.2024