Белорусский портал в Казахстане

Беларусы Дзмітрый Каспяровіч і Анастасія Марачкоўская заваявалі серабро на Challenge Cup па спартыўнай гімнастыцы ў Котбусе



Беларускія спартсмены Дзмітрый Каспяровіч і Анастасія Марачкоўская заваявалі сярэбраныя медалі на турніры Challenge Cup па спартыўнай гімнастыцы ў нямецкім Котбусе.

Абедзве ўзнагароды беларускай зборнай былі здабыты ў спаборніцтвах у апорным скачку. Каспяровіч паказаў суму 16,112 бала. У пераможцы ўкраінца Ігара Радзівілава — 16,250. Вынік Марачкоўскай — 13,875, яна саступіла Брытані Роджэрс з Канады (13,962).

Яшчэ ў дзвюх дысцыплінах у мужчын беларусы дабіраліся да фіналу. У практыкаваннях на кані Андрэй Ліхавіцкі заняў 5-е месца, Аляксандр Царэвіч — 7-е. Царэвіч таксама стаў 7-м на перакладзіне. У жанчын Вольга Махаўцова была 7-й у апорным скачку.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 26 сакавіка 2012 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/318/12955
Текущая дата: 16.11.2024