Пра гэта заявіў на адкрыцці 15-й міжнароднай вясенняй выставы-кірмашу турыстычных паслуг "Адпачынак-2012" міністр культуры Павел Латушка.
"Вельмі важны аспект — аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якіх у спісе спадчыны нашай краіны — 5,5 тысячы, — адзначыў міністр. — Мы плануем рэалізаваць да 2018 года новую дзяржаўную праграму "Замкі Беларусі", у якую ўключана 38 знакавых аб`ектаў краіны".
Паводле слоў Латушкі, адной з галоўных культурных падзей гэтага года стане адкрыццё ў чэрвені Нясвіжскага замка — рэзідэнцыі Радзівілаў. "Думаю, гэты аб`ект пасля яго адкрыцця наведаюць не менш як 300 тыс. чалавек", — заявіў ён.
"Мы лічым важным выкарыстоўваць і спартыўныя мерапрыемствы, якія праходзяць у нашай краіне, удзел нашых спартсменаў у турнірах за мяжой, — падкрэсліў Латушка, — для таго каб прэзентаваць культуру Беларусі і, адпаведна, культурны турызм. Так, плануецца 8—10 мая ў Лондане правесці ўпершыню ў гісторыі гастролі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы. Мы прадставім пастаноўку "Тэатр Уршулі Радзівіл", якая пастаўлена мастацкім кіраўніком тэатра Мікалаем Пінігіным. Плануем перад спектаклем зрабіць прэзентацыю Нясвіжскага палаца Радзівілаў і Нясвіжа як культурнай сталіцы Беларусі і разлічваем, што сумесная акцыя ў Лондане прыцягне ў Беларусь патэнцыяльнага турыста".
Паводле слоў Латушкі, сумесна з расійскім бокам Мінкультуры працуе над праектам узнаўлення сядзібы Дастаеўскіх у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці.
БелаПАН
11 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/318/13465
Текущая дата: 26.12.2024