Белорусский портал в Казахстане

Рэнэ Фазэль: Чэмпіянат сьвету адбудзецца ў Беларусі



Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) Рэнэ Фазэль запэўніў, што чэмпіянат сьвету 2014 году, як і плянавалася першапачаткова, адбудзецца ў Беларусі.

У канцы сакавіка дэпутаты Эўрапарлямэнту заклікалі нацыянальныя хакейныя фэдэрацыі краін ЭЗ выказацца на травеньскім кангрэсе IIHF у Хэльсынкі за перагляд рашэньня аб правядзеньні ў 2014 годзе чэмпіянату сьвету ў Беларусі і перадачу гэтага права іншай краіне.

«Я думаю, турнір будзе згуляны ў Беларусі. Я ўпэўнены, што мы будзем там», — сказаў Фазэль карэспандэнту агенцтва «Р-Спорт».

Ён адзначыў, што гэтае пытаньне будзе абмяркоўвацца на травеньскім кангрэсе IIHF, калі нацыянальныя фэдэрацыі ўнясуць яго ў парадак дня.

Радыё Свабода
16 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/318/13554
Текущая дата: 26.12.2024