Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая ўзначаліла пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі сусветны рэйтынг, возьме ўдзел у буйным турніры ў сталіцы Катара Досе (прызавы фонд 2 млн. 168 тыс. долараў).
Гэтыя спаборніцтвы стануць для Азаранкі першымі ў статусе найлепшай тэнісісткі планеты.
Беларуска пасеяна на турніры пад першым нумарам. Стартавы раўнд Вікторыя прапусціць, а ў другім крузе сустрэнецца з пераможніцай матчу паміж францужанкай Каралін Гарсіяй (150-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і немкай Монай Бартэль (39). У гэтым сезоне Азаранка ўжо сустракалася з Бартэль: у 1/16 фіналу Australian Open беларуска перамагла немку ў двух сэтах — 6:2, 6:4.
У 2012 годзе Азаранка не ведае паражэнняў. Беларуска перамагла ва ўсіх 12 праведзеных паядынках, выйграўшы турніры ў Сіднэі і Мельбурне.
Нагадаем, у пачатку лютага Азаранка з-за траўмы спіны не змагла згуляць за беларускую зборную на Кубку федэрацыі ў матчавай сустрэчы супраць каманды ЗША, у якой без свайго лідара беларускі прайгралі 0:5.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 13 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/320/12234
Текущая дата: 15.11.2024