10-11 лютага Мінск прымае хакейны "Турнір чатырох" на прызы BеlSwіssBаnk з удзелам нашай зборнай, а таксама нацыянальных камандаў Германіі, Славакіі і Швейцарыі. Як паведаміў галоўны трэнер нашай хакейнай дружыны Кары Хейкіля, задача ў нашых хакеістаў адна — выйграць турнір.
Хакейная зборная і Кары Хейкіля пастараюцца рэабілітавацца за Кубак Палесся
Задача своечасовая і лагічная, бо хатні трэнерскі дэбют фінскага спецыяліста на чале нашай каманды, які адбыўся ў Гомелі на Кубку Палесся ў лістападзе мінулага года, выглядаў, мякка кажучы, незразумела. Беларусы прайгралі ўсе матчы — славенцам, расіянам і датчанам — і занялі апошняе месца. Тады зборная Беларусі была прадстаўлена ў асноўным гульцамі беларускай экстра-лігі. Аднак Кары Хейкіля запэўнівае, што зараз усё будзе інакш:
— Цяперашні склад у нас больш моцны, ёсць два звяны гульцоў КХЛ, вопытныя абаронцы, галкіпер Андрэй Мезін. Калі ўзровень запрошаных навабранцаў будзе недастатковым, у пэўных сітуацыях мы зможам перайсці на гульню ў тры звяны.
Аднак і цяперашні склад далёкі ад аптымальнага. Траўмаваны Аляксей Угараў з ніжагародскага "Тарпеда", Сяргей Дзямагін з ханты-мансійскай "Югры", Андрэй Стась з мінскага "Дынама". Акрамя таго, мінскае "Дынама" адправілася на аднаўленчы збор у Аб`яднаныя Арабскія Эміраты і папрасіла не выклікаць абаронцу Уладзіміра Дзянісава, форвардаў Дзмітрыя Мялешку, Аляксандра Кулакова і Андрэя Міхалёва, а таксама варатара Андрэя Мезіна. Аднак Мезін усё ж застаўся ў Мінску і згуляе на "Турніры чатырох", паколькі яшчэ адзін варатар зборнай і ніжагародскага "Тарпеда" Віталь Коваль таксама мае праблемы са здароўем. Але і на ад`езд гульцоў зборнай на аднаўленне ў Эміраты Кары Хейкіля глядзіць аптымістычна:
— Для мяне галоўнае, каб зборная была гатова да красавіка-мая, і магчыма, гэта добра, што некаторыя дынамаўцы возьмуць паўзу і адпачнуць. У іх дастаткова гульнявой практыкі ў клубе, а матывацыя ў гульні за зборную бліжэй да чэмпіянату свету будзе вышэйшай. Акрамя таго, мы атрымаем дадатковую магчымасць праверыць гульцоў, якіх я ўпершыню выклікаў у нацыянальную зборную. Іх каля 8-9 чалавек, і мне цікава, як яны сябе праявяць.
Карацей, нам таксама цікава, што будзе ўяўляць зборная і хакей у яе выкананні, тым больш што ў складзе будуць Аляксей Калюжны з омскага "Авангарда" і Канстанцін Кальцоў з уфімскага "Салавата Юлаева". Першы матч наша дружына правядзе супраць каманды Германіі. Славакі і швейцарцы згуляюць у другім паядынку. На наступны дзень пераможцы згуляюць у фінале, а астатнія дзве каманды пазмагаюцца за трэцяе месца. Гэты турнір — адзін з этапаў падрыхтоўкі да чэмпіянату свету, які сёлета ў маі пройдзе ў Фінляндыі і Швецыі.
Падчас цырымоніі адкрыцця турніру федэрацыя хакея плануе аддаць належнае шэрагу гульцоў зборнай, якія скончылі гульнявую кар`еру. Большасць з іх выступала на Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці ў 2002 годзе і мае непасрэднае дачыненне да гістарычнай перамогі над зборнай Швецыі. 20 лютага, дарэчы, споўніцца 10 гадоў той гучнай сенсацыі ў гісторыі беларускага спорту. У той камандзе гуляў і Руслан Салей, які трагічна загінуў у складзе "Лакаматыва". На "Турніры чатырох" гульнявы світар з 24 нумарам, пад якім у зборнай выступаў Руслан, будзе падняты над трыбунамі "Мінск-Арэны". Да чэмпіянату свету наша зборная будзе гуляць без капітана, аддаючы такім чынам даніну павагі Руслану Салею.
Алена Аўчыннікава
Звязда, 10 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/323/12137
Текущая дата: 26.12.2024