Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць развіцця замежнага паляўнічага турызму і стварэння адпаведных умоў для прыцягнення ў Беларусь аматараў гэтага віду адпачынку.
"Мы не можам здабытак нашай дзяржавы, нашага народа разбазарваць, больш за тое — бандыцкім чынам да яго ставіцца. А яшчэ горш, калі гэта сфера крыміналізуецца, і там адбываюцца нядобрыя працэсы. Вы павінны былі іх таксама заўважыць, вывучаючы сітуацыю ў арганізацыі", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 10 лютага, прымаючы з дакладам старшыню рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб`яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" Юрыя Шумскага і яго першага намесніка Мікалая Бамбізу.
"Па-першае, паляванне і рыбалка — гэта неад`емная частка турызму. Калі турыст сюды прыязджае — гэта не толькі адпачынак. Напэўна, больш за палову з іх хочуць папаляваць, выехаць на рыбалку і г.д. Таму гэта эканамічны складальнік. І ў сувязі з гэтым мы не можам дапусціць таго, што рабілася ў гэтай арганізацыі", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
Ён нагадаў, што перад новым старшынёй была пастаўлена задача разабрацца з кадравымі пытаннямі, вызначыць тых, з кім працаваць у далейшым.
"Мы з вамі некалькі месяцаў таму дамаўляліся, што вы ўнесяце сваё прынцыповае меркаванне аб далейшым функцыянаванні Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Звязана гэта найперш з тымі недахопамі, якія выявіліся, іх мы бачылі падчас працы гэтай арганізацыі, — сказаў Лукашэнка. — Недахопаў, я думаю, больш чым дастаткова, і вы іх убачылі яшчэ больш адкрыта, больш ярка, чым іншыя. Я чакаў вашых прапаноў у гэтым плане".
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што таварыства паляўнічых і рыбаловаў "павінна іграць у краіне больш важкую ролю, чым дагэтуль", бо ў яго сканцэнтраваны асноўныя паляўнічыя ўгоддзі краіны (60%). "Я ад вас першым чынам павінен атрымліваць інфармацыю аб праблемах у гэтай галіне, аб тым, у якім кірунку яна павінна развівацца, якая сітуацыя там складваецца. Таму на вас будзе большая адказнасць, чым раней, і я больш цесна буду працаваць з вамі", — падкрэсліў Лукашэнка.
Ён таксама лічыць неабходным больш цеснае ўзаемадзеянне арганізацыі з Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце. "Так, гэта дзяржінспекцыя абсалютна незалежная, кантралюе і вас, і іншых, але вы павінны наладзіць партнёрскія адносіны з ёй з карысцю для нашага грамадства і для нашай дзяржавы", — сказаў Лукашэнка.
Беларускі кіраўнік даручыў павялічыць эфектыўнасць вядзення паляўнічых гаспадарак у краіне, рацыянальна і ашчадна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы, паведамляе прэс-служба.
Адначасова Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць развіцця замежнага паляўнічага турызму і стварэння адпаведных умоў для прыцягнення ў Беларусь аматараў гэтага віду адпачынку. Юрый Шумскі паведаміў, што ў 2011 годзе даход ад замежнага паляўнічага турызму склаў прыкладна 700 тыс. еўра, удвая больш, чым у 2010-м. У структуры арганізацыі зараз 104 паляўнічыя гаспадаркі, дзе працуе прыкладна 900 чалавек.
Як раней паведамлялася, 3 лютага супрацоўнікамі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце і рэйдавай групай дзяржаўнай лясной аховы Валожынскага доследнага лясгаса ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці былі выяўлены абезгалоўленыя тушы трох зуброў — жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Галовы зуброў былі закапаны ў снегу паблізу. Прычым адрэзаны яны былі прафесійна, з часткай грудной клеткі, і, як лічаць спецыялісты, прызначаліся для вырабу чучалаў
Падчас расследавання папярэдне ўстаноўлена, што ноччу 27 студзеня пры правядзенні паляўнічага тура пад кіраўніцтвам інжынера па паляўнічай гаспадарцы мясцовага лясгаса і егера гэтага лясгаса трох зуброў застрэліў жыхар Масквы. Беларусы затрыманы, расіянін знаходзіцца ў вышуку.
Па гэтым факце Следчым камітэтам Беларусі распачата справа на падставе часткі 4 артыкула 282 Крымінальнага кодэкса (незаконнае паляванне).
Андрэй Серада, БелаПАН
10 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/323/12183
Текущая дата: 25.12.2024