Першы ў 2012 годзе турнір выйгралі беларускі тэнісіст Максім Мірны і яго партнёр па пары Дэніел Нестар з Канады (абодва займаюць 3-е месца ў рэйтынгу).
8 студзеня ў фінале спаборніцтваў у аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам мужчынскай часткі 434.250 долараў ЗША "пасеяны" пад першым нумарам дуэт з лікам 6:1, 6:2 выйграў у другой пары турніру — Юргена Мельцара (Аўстрыя, 13) і Філіпа Петцшнера (Германія, 10). Сустрэча працягвалася 53 хвіліны.
Статыстыка (даныя protennislive.com): брэйк-пойнты — 4/6 : 0/0, двайныя памылкі — 0:3, эйсы — 0:0, працэнт першай падачы — 55:69, працэнт выйгрышу першай падачы — 70:52, другой падачы — 84:31.
У 1/8 фіналу Мірны і Нестар з лікам 1:6, 6:3, 12:10 (тай-брэйк) перамаглі прадстаўнікоў гаспадароў Мэцью Эбдана (92) і Крыса Гучыёне (98), а чвэрцьфінал пераадолелі без барацьбы, бо немец Томі Хаас (408), які выступаў з чэхам Радэкам Штэпанекам (109), з-за траўмы галёнкі зняўся з турніру. У паўфінале беларус і канадзец выйгралі ў шведа Роберта Ліндстэда (16) і румына Хорыі Тэкау (12) — 6:2, 7:6 (7:3), якія мелі трэці нумар "пасеву".
У мінулым годзе Мірны і Нестар дашлі да паўфіналу гэтых спаборніцтваў.
Цяпер на рахунку 34-гадовага беларускага тэнісіста ў парным разрадзе 79 фіналаў і 42 выйграныя турніры. У 39-гадовага Нестара 125 фіналаў і 76 тытулаў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 8 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/325/11638
Текущая дата: 26.12.2024