Белорусский портал в Казахстане

Мірны ў пары з Нестарам выйгралі выніковы турнір сезона



Максім Мірны і Даніэль Нестар выйгралі выніковы турнір года ў Лондане, які лічыцца неафіцыйным чэмпіянатам свету.

У паўфінале яны перамаглі самую рэйтынгавую пару свету — амерыканцаў Браянаў, а ў фінале перайгралі палякаў Марыуша Фрыстэнберга і Марціна Маткоўскага — 7:5, 6:3. Трэба адзначыць, што ўсе пяць паядынкаў на гэтым турніры Максім і Даніэль выйгралі. І зарабілі па 143 тысячы долараў. Гэты тытул стаў сёлета для пары чацвёртым. У выніку Макс і Даніл сталі ў рэйтынгу трэцімі, прапусціўшы наперад толькі братоў Браянаў.

Звязда, 29 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/327/10863
Текущая дата: 26.12.2024