Белорусский портал в Казахстане

Справа знайшлася ўсім



Поўсотні "цяжкіх" падлеткаў высадзіліся дэсантам ля возера Казара побач з вёскай Церуха Гомельскага раёна. Усе яны — удзельнікі турыстычнага злёту, які праводзіць УУС Гомельскага аблвыканкама.

Як паведаміў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гомельскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Анатоль Васільеў, большасць хлопцаў і дзяўчат стаіць на прафілактычным уліку ў інспекцыях па справах непаўналетніх. Інтэрактыўныя трэнінгі, працоўная акцыя "Прырода вакол нас", конкурс вырабаў з прыродных матэрыялаў "Прырода і фантазія", турыстычная паласа перашкод, спаборніцтвы па дартсе, міні-футболе, перацягванні каната і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі — усім гэтым займаюцца дзеці ў летнім лагеры.

Дарослыя паклапаціліся аб паўнавартасным харчаванні, цэнтралізаваным падвозе вады і нават аб арганізацыі дыскатэкі пад адкрытым небам. Па выніках правядзення профільнай змены лепшая каманда і пераможцы конкурсных мерапрыемстваў узнагароджаны граматамі і прызамі арганізатараў.

Ірына Асташкевіч
Звязда, 29 ліпеня 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/329/8240
Текущая дата: 15.11.2024