Белорусский портал в Казахстане

Беларускія лёгкаатлеты заваявалі два сярэбраныя медалі на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы ў Астраве



Два сярэбраныя медалі заваявалі беларускія лёгкаатлеты на чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі (да 23 гадоў), што праходзіць у Астраве (Чэхія) з 14 па 17 ліпеня.

15 ліпеня другія месцы занялі Анастасія Каштанава (кіданне дыска) і Эдуард Міхан (дзесяцібор`е), паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Міхан набраў 8.152 балы, што стала лепшым асабістым вынікам (+153 ачкі да папярэдняга дасягнення). Пройгрыш пераможцу склаў пяць ачкоў.

Каштанава паказала вынік 56 метраў 25 сантыметраў. Лепшай для спартсменкі стала другая спроба. Адставанне ад пераможцы — 3 м 35 см.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 16 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/330/7980
Текущая дата: 15.11.2024