Белорусский портал в Казахстане

Азаранка апусцілася на пятае месца ў адзіночным рэйтынгу ВТА, Мірны — на чацвёртае месца ў парным рэйтынгу АТП



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка апусцілася з чацвёртага на пятае месца ў апублікаваным 22 жніўня рэйтынгу ВТА.

На мінулым тыдні з-за траўмы рукі спартсменка адмовілася ад удзелу на буйным турніры ў Цынцынаці (ЗША), і яе апярэдзіла пераможца турніру Марыя Шарапава (Расія). У тройку лідараў рэйтынгу ўваходзяць датчанка Каралін Вазняцкі, расіянка Вера Званарова і бельгійка Кім Клейстэрс.

З трэцяга на чацвёрты радок у мужчынскім парным рэйтынгу АТП перамясціўся Максім Мірны. На турніры ў Цынцынаці беларус і яго партнёр Дэніэл Нестар (ён апусціўся з чацвёртага на пятае месца) выбылі ў другім крузе. Год таму Мірны і індыец Махеш Бхупаці дайшлі да фіналу спаборніцтваў.

Трэцяе месца ў рэйтынгу Мірны займаў 11 тыдняў — з 6 чэрвеня.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 22 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/330/8733
Текущая дата: 27.12.2024