Белорусский портал в Казахстане

Аляксандра ў "золаце"



Беларуска Аляксандра Герасіменя ўсё ж здзейсніла самую запаветную для любога спартсмена мару — выйграла "золата" чэмпіянату свету!

На самай прэстыжнай дыстанцыі — 100 метраў вольным стылем — у фінальным заплыве ў Шанхаі яна паказала аднолькавы час разам з датчанкай Жанет Отэсен — 53,45 сек. Залатыя медалі атрымалі абедзве дзяўчыны і падзялілі верхнюю прыступку п`едэстала. Гэты вынік Сашы з`яўляецца і новым нацыянальным рэкордам. "Бронзу" на гэтай дыстанцыі атрымала Раномі Кромавіджоджа з Галандыі.

Гэтая ўзнагарода стала першай для нашай каманды на сусветным першынстве па водных відах спорту і другой для беларускі асабіста. Крыху раней на сёлетнім чэмпіянаце Герасіменя заняла толькі шостае месца ў фінале сваёй любімай дыстанцыі 50 метраў на спіне, а ў 2007 годзе менавіта гэтая дыстанцыя стала медальнай для Аляксандры: яна выйграла "серабро".

А на чэмпіянатах Еўропы наша спартсменка выступае больш паспяхова. Летась у Будапешце Аляксандра Герасіменя заваявала "золата" ў плаванні на спіне на 50 метраў, а таксама "серабро" на 100 метраў вольным стылем, у 2002-м — "бронзу" на 50 метраў вольным стылем і на 50 метраў на спіне, у 2006-м — "серабро" на 50 метраў на спіне, у 2002-м на чэмпіянаце Еўропы на "кароткай вадзе" таксама стала другой на 50 метраў вольным стылем.

Звязда
, 30 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/332/8277
Текущая дата: 27.12.2024