Упершыню ў Беларусі, 29 студзеня на тэрыторыі хутара Арлоўшчына прайшлі зімовыя спаборніцтвы па ездавым спорце на сабачых запрэжках.
Сабачыя запрэжкі — адзін з самых надзейных сродкаў перамяшчэння ў суровых зімовых умовах. Таму менавіта на сабаках падарожнікі не адзін раз перасякалі Антарктыку і Грэнландыю.
Беларусы без наведвання далёкіх краін таксама змаглі паназіраць, як запрэжка з сабак і каюра (чалавека) на сярэдняй хуткасці каля 20 км/г (а максімальна можна было развіць хуткасць да 35 км/г) праходзяць заснежаную трасу даўжынёй каля шасці кіламетраў. У спаборніцтвах удзел узялі каля сарака спартсменаў з Беларусі, Расіі, Літвы і Латвіі і іх гадаванцы — сібірскія хаскі і лайкі. У рамках спаборніцтваў было прадугледжана некалькі дысцыплінаў: скіджорынг (лыжнік і адзін ці два сабакі), каюры на сабачых запрэжках з двух, трох-чатырох і шасці сабак. І самыя відовішчныя — эстафеты.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі клуб аматараў сабак пароды "Сібірскі хаскі" Беларусі, загарадны клуб "Фестывальны", адміністрацыя Валожынскага раёна і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Марына Бегункова, Валожынскі раён
Звязда, 1 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/339/4150
Текущая дата: 24.11.2024