На другім этапе жаночага баскетбольнага чэмпіянату сьвету, што праходзіць у Чэскай Рэспубліцы, суперніцамі беларусак будуць зборныя Францыі, ЗША і Грэцыі.
У панядзелак а 19 гадзіне менскага часу беларускі згуляюць з францужанкамі, у аўторак (21.15) з амэрыканкамі і ў сераду (16.30) з грачанкамі. Усе матчы пройдуць у Астраве.
Перад другім этапам зборная Беларусі займае чацьвертае месца ў кваліфікацыйнай групе “E”: у амэрыканак і аўстраліек па чатыры ачкі, у францужанак і беларусак па тры, у канадак і грачанак па два. У чвэрцьфінал, матчы якога адбудуцца у пятніцу ў Карлавых Варах, выходзяць з групы чатыры каманды.
У суботу ў заключнай гульні першага этапу зборная Беларусі перамагла канадак 61:49 (31:22). Самай выніковай у беларусак, набраўшы 16 ачкоў, стала Тацяна Троіна.
На трыбунах у часе гульні луналі і нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі.
Беларуская баскетбольная каманда – першая, што выступае ў сукенках на чэмпіянаце сьвету. Сукенкі для баскетбалістак распрацавала да чэмпіянату сьвету літоўская кампанія “Tuta”. Незадоўга перад чэмпіянатам новым генэральным партнэрам беларускай каманды стаў найбуйнейшы беларускі вытворца ніжняй бялізны і самы дарагі брэнд Беларусі – СП ЗАТ “Мілавіца”.
27 верасня 2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/344/2067
Текущая дата: 26.12.2024