Беларусь з пачатку дзеяння бязвізу наведалі амаль 212 тыс. іншаземцаў, паведамляе са спасылкай на Дзяржаўны пагранічны камітэт.
Паводле інфармацыі ведамства, з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбыў 211 961 чалавек. Паведамляецца, што з 15 красавіка па бязвізе ў Беларусь прыехалі 135 422 грамадзяніны Літвы, 16 567 неграмадзян і 54 619 грамадзян Латвіі. Акрамя таго, з 1 ліпеня магчымасцю бязвізавага наведвання скарысталіся 53 грамадзяніны Польшчы.
У ведамстве нагадалі, што падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".
29 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
29 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/45/66318
Текущая дата: 19.11.2024