Станіслаў Бажкоў стаў пераможцам першага этапу міжнароднай шашэйнай велагонкі "Тур Беларусі".
Веласіпедысты пераадолелі дыстанцыю 153 км ад Брэсцкай крэпасці да Белавежскай пушчы. У фінішным створы Станіслаў Бажкоў быў хутчэйшым за Яўгена Каралька і Сяргея Шаўчэнку, якія занялі другое і трэцяе месцы адпаведна. У агульным заліку "Тура Беларусі" прадаўжае лідзіраваць Каралёк, які напярэдадні ў складзе каманды Гродзенскай вобласці стаў пераможцам групавой гонкі.
14 ліпеня спартсменаў чакае індывідуальная гонка на час, а ў пятніцу велагоншчыкі праедуць больш за 200 км з Каменца ў Слонім. У суботу адбудзецца чацвёрты этап, а 17 ліпеня спаборніцтвы завершацца кальцавой гонкай па Навагрудку працягласцю 134 км.
У бягучым годзе разам з лепшымі беларускімі веласіпедыстамі ў "Туры Беларусі" прымаюць удзел спартсмены з Расіі і Узбекістана.
13 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
13 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/47/65845
Текущая дата: 19.11.2024