Урад Канады падоўжыў да 30 верасня дзеючыя на граніцы кавідныя абмежаванні для тых, хто ўязджае у краіну.
«Яны будуць дзейнічаць мінімум да 30 верасня 2022 года», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.
Такім чынам, замежныя грамадзяне змогуць прыехаць у паўночнаамерыканскую краіну толькі пры наяўнасці прышчэпак ад каранавірусу, адобраных Міністэрствам аховы здароўя Канады. Невакцынаваным канадцам прыйдзецца праходзіць 14-дзённы каранцін.
Звязда, 30 чэрвеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/48/65577
Текущая дата: 19.11.2024