Белорусский портал в Казахстане

Беларусы заваявалі два медалі моладзевага чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні



У турэцкім Эдырне завяршыўся чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні сярод атлетаў не старэйшых за 23 гады з удзелам беларускіх спартсменаў.

Нашу каманду на кантынентальным форуме прадставілі чацвёра хлопцаў у трох відах праграмы, па выніках папярэдніх заездаў усе беларусы сталі ўдзельнікамі фіналаў. Сёння ў вырашальным заездзе мужчынскіх адзіночак лёгкай вагі Мікіта Карнееў фінішаваў на другім месцы з вынікам 7 мін 14,84 сек., прайграўшы толькі турэцкаму весляру Халілу Кароглу. У сваю чаргу беларус на дзве секунды апярэдзіў бронзавага прызёра Дуартэ Каштру з Партугаліі.

У фінале мужчынскіх двоек срэбнымі медалістамі сталі Антон Купалаў і Дзяніс Клімята, якія пераадолелі два кіламетры за 6 мін 37,99 сек. Усяго секунду нашы спартсмены саступілі чэмпіёнам з Румыніі, тройку лепшых замкнуў дуэт з Грэцыі.

У вырашальным заездзе стандартных адзіночак наш Павел Сіненка прыйшоў да фінішу чацвёртым, адставанне ад бронзавай пазіцыі склала больш за пяць секунд.

Звязда, 8 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/5/75124
Текущая дата: 24.11.2024