Белорусский портал в Казахстане

Салей заваяваў срэбра Паралімпіяды на стаметроўцы батэрфляем



Беларускі плывец Дзмітрый Салей стаў прызёрам XVII Паралімпійскіх гульняў у Парыжы.

У заключны дзень спаборніцтваў у басейне Салей выступаў на дыстанцыі 100 м батэрфляем у класе S12. Па выніках папярэдніх заплываў раніцай беларус прабіўся далей з трэцім рэзультатам, а ў фінале фінішаваў на другім месцы, паказаўшы час 57,92 сек. Яшчэ адзін наш спартсмен Максім Вашкевіч заняў восьмую пазіцыю.

Срэбны медаль Салея стаў для беларускай каманды сёмай узнагародай Паралімпіяды-2024. Раней пяціразовым чэмпіёнам Парыжа стаў Ігар Бокій, яшчэ адно золата дабавіў Ягор Шчалканаў.

Усе нашы атлеты завяршылі выступленні на Гульнях, 8 верасня дэлегацыя вяртаецца ў Мінск.

8 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/5/75130
Текущая дата: 24.11.2024