Белорусский портал в Казахстане

Беларус Яўген Каралёк выйграў другі этап шматдзённай велагонкі ў Сочы



Беларускі спартсмен Яўген Каралёк атрымаў перамогу на другім этапе ўсерасійскай шматдзённай велагонкі ў Сочы.

Яўген Каралёк пераадолеў дыстанцыю 158,4 км за 3 гадзіны 22 мін 11 сек, у фінішным створы апярэдзіўшы расіян Сяргея Растоўцава і Мамыра Сташа. У агульным заліку шматдзёнкі пасля двух праведзеных этапаў беларус размяшчаецца на 10-й пазіцыі, уступаючы лідару Сяргею Фірсанаву з Расіі 45 сек. Яшчэ адзін беларускі веласіпедыст Васіль Строкаў ідзе 9-м, усяго ў гонцы прымаюць удзел 7 прадстаўнікоў Беларусі.

67-я Сочынская ўсерасійская традыцыйная шматдзённая веласіпедная гонка, прысвечаная перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, прадоўжыцца да 18 красавіка. Наперадзе ў спартсменаў яшчэ тры этапы групавых гонак.

15 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/54/64562
Текущая дата: 19.11.2024