У мінулым годзе завяршылася першая чарга рэканструкцыі каралеўскага замка і зараз павінны пачаць аднаўленчыя работы ў палацы Стэфана Баторыя.
Стары замак стане сапраўднай жамчужынай Беларусі, заявіў прэм`ер-міністр Раман Галоўчанка падчас рабочай паездкі ў Гродна.
Паводле яго слоў, у мінулым годзе работы па аднаўленні гісторыка-культурнай спадчыны вяліся ў краіне на мностве аб`ектаў. Была праведзена вялікая работа ў Навагрудскім замку, у Крэве, Гальшанах, Гродне. На гэта спатрэбілася каля 11 мільёнаў рублёў з бюджэту.
"У гэтым годзе прадоўжыцца работа па Гродзенскім замку. На гэтыя мэты ў дзяржаўнай інвестпраграме на бягучы год запланавана больш за 2 мільёны рублёў", - удакладніў кіраўнік урада.
Пры гэтым Раман Галоўчанка нагадаў, што наперадзе яшчэ дзве чаргі работ па рэканструкцыі Старога замка, і гэтыя планы будуць даведзены да канца.
"Замак стане сапраўднай перлінай не толькі Гродзенскага рэгіёну, але і ўсёй Беларусі", - выказаў упэўненасць прэм`ер-міністр.
Вынік ужо бачны зараз, адзначыў ён. Усе могуць параўнаць, як Стары замак выглядаў раней - да пачатку рэканструкцыі, і якім ён стаў пасля завяршэння першай чаргі работ, растлумачыў Галоўчанка.
Усяго сёлета на капітальныя затраты па аднаўленні помнікаў у рэспубліцы будзе накіравана 12 мільёнаў рублёў. Гэта работа будзе працягвацца, як бы не было складана, запэўніў кіраўнік урада.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/58/63518
Текущая дата: 19.11.2024