Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Не змяняйце мары і заўсёды імкніцеся да лепшага»
Штогод у адборачных і фінальных этапах гэтых спаборніцтваў прымаюць удзел тысячы дзяцей і падлеткаў, якія не толькі спасцігаюць асновы майстэрства гэтай захапляльнай гульні, далучаюцца да здаровага ладу жыцця, але і загартоўваюць волю і характар, адзначыў беларускі лідар.
«Вельмі важна, што, сумленна змагаючыся на лёдзе за перамогу, вы таксама вучыцеся працаваць у камандзе, паважаць саперніка, радавацца поспехам і здабываць урокі з паражэнняў. І няхай гэта будзе ў спорце або ў звычайным жыцці, галоўнае — не змяняйце сваёй мары, шукайце сваё закліканне і заўсёды імкніцеся да лепшага, каб быць годным грамадзянінам нашай роднай Беларусі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў удзельнікам турніру моцнага здароўя, удачы і яркіх перамог.
Звязда, 1 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/58/63722
Текущая дата: 19.11.2024