Беларуская біятланістка Ірына Кручынкіна выйграла спрынтарскую гонку на этапе кубка IBU, які праходзіць у чэшскім Нове-Месца.
Спартсменка прайшла абодва агнявыя рубяжы без промахаў, што разам з хуткім лыжным ходам дазволіла паказаць лепшы час на фінішы. Беларуска на 13,4 сек. апярэдзіла немку Яніну Хеттих, якая заняла другое месца, і на 17,1 сек. - нарвежку Марту Юхансан, якая стала трэцяй.
Гэтая перамога стала для Ірыны Кручынкінай першай у кар`еры.
Біятланістка была ў першапачатковай заяўцы зборнай Беларусі на Алімпійскія гульні - 2022, але па выніках этапу Кубка свету ў Антхольцы трэнерскі штаб прыняў рашэнне замяніць Ірыну на Аліну Пільчук.
Звязда, 5 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/59/63316
Текущая дата: 19.11.2024