Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе НАК.
У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі адбылося ўзнагароджванне суарганізатараў культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокі. Крок да Алімпу".
У 2021 годзе фестываль праводзіўся ўпершыню і быў прымеркаваны да 30-годдзя Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Года народнага адзінства. "Вытокі. Крок да Алімпу" прыцягнуў вялiкую ўвагу насельнiцтва: усяго ў фестывалi прынялi ўдзел больш за 100 тыс. чалавек.
За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы праекта, а таксама за дзейнасць, накіраваную на прапаганду ідэалаў і прынцыпаў алімпізму, папулярызацыю спорту і здаровага ладу жыцця падзякай НАК РБ узнагароджаны: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, таварыства з абмежаванай адказнасцю "БелБрэндАўдыт", таварыства з абмежаванай адказнасцю "Арт Хаос", генеральны дырэктар прадзюсарскага цэнтра "Залатыя галасы" Алеся Кузняцова і мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы "Маладзёжны тэатр эстрады" Улада Арцюкоўская.
Правядзенне фестывалю дало магчымасць павысіць цікавасць да заняткаў фізічнай культурай і спортам, палепшыць працэс адбору ў спартыўныя секцыі, а таксама садзейнічала адкрыццю ў невялікіх гарадах новых аддзяленняў па розных відах спорту.
10 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
10 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/59/63409
Текущая дата: 19.11.2024