Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў чарговы медаль вышэйшай пробы на XVII летніх Паралімпійскіх гульнях у Парыжы.
У суботу самы тытулаваны беларускі паралімпіец прыняў удзел на дыстанцыі 400 м вольным стылем у класе S13, на якой ён з`яўляецца сусветным рэкардсменам. Тры чвэрці фінальнага заплыву Бокій ішоў другім, але моцна дабавіў на апошнім адрэзку і ў выніку дакрануўся да борціка першым з часам 3 мін. 58,37 сек. Услед за нашым спартсменам размясціліся французы Алекс Парталь і Кіліян Парталь, васьмёрку замкнуў яшчэ адзін беларус Яўген Кавалёнак. Такім чынам, Бокій стаў 19-разовым паралімпійскім чэмпіёнам, а перамога ў Парыжы для яго ўжо трэцяя пасля поспехаў на дыстанцыях 100 м батэрфляем і 100 м на спіне.
Раней у вячэрняй праграме 31 жніўня адбыўся фінальны заплыў на стаметроўцы на спіне ў класе S12. За крок ад тройкі прызёраў спыніліся нашы Максім Вашкевіч і Дзмітрый Салей: беларусы паказалі аднолькавы рэзультат 1 мін. 03,12 сек. і падзялілі чацвёртае месца. Перамогу з сусветным рэкордам атрымаў брытанец Сцівен Клег, другім фінішаваў родны брат Дзмітрыя Салея, які выступае за Азербайджан, Раман Салей.
Заўтра ў басейне "Пары-Ла-Дэфанс Арэны" беларускія плыўцы прадстаўлены не будуць, а ў панядзелак на старт папярэдніх заплываў на 50-метроўцы вольным стылем выйдуць Ігар Бойкій, Дзмітрый Салей і Ягор Шчалканаў.
31 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
31 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/6/75050
Текущая дата: 24.11.2024