Беларускі спартсмен Ілья Шымановіч выйграў золата чэмпіянату свету па плаванні на кароткай вадзе ў Абу-Дабі (ААЭ), на дыстанцыі 100 м брасам.
Мінчанін усталяваў рэкорд чэмпіянату ў гэтым відзе праграмы, які з гэтага часу складае 55,70 сек. Другое месца заняў італьянец Нікола Марцінэнгі - 55,80 сек. Бронзавы медаль дастаўся амерыканцу Ніку Фінку - 55,87 сек.
На дыстанцыі 100 м на спіне выйграў амерыканец Шэйн Касас з рэзультатам 49,23 сек. Расіянін Клімент Калеснікаў выйграў серабро - 49,46 сек. Бронза ў Роберта Глінты з Румыніі - 49,60 сек.
Таксама сёння ў вячэрняй частцы спаборніцтваў выступіць беларуска Настасся Шкурдай, у якой наперадзе фінальны заплыў на 100 м на спіне.
17 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
17 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/63/62954
Текущая дата: 19.11.2024