Баскетбалісткі зборнай Беларусі атрымалі другую перамогу на старце адборачнага турніру жаночага чэмпіянату Еўропы 2023 года.
Сёння на пляцоўцы мінскага Палаца спорту беларускі адолелі ў авертайме каманду Нідэрландаў з лікам 83:72 (16:21, 18:15, 13:14, 20:17, 16:5).
Самай рэзультатыўнай у складзе пераможцаў стала Анастасія Верамеенка, якая набрала 23 бала пры 13 падборах і дзвюх дзейсных перадачах. У актыве Марыі Паповай 21 бал, у Аляксандры Тарасавай 13 балаў. У першым туры спаборніцтваў у кваліфікацыйнай групе I падапечныя Наталлі Трафімавай выйгралі ў Празе ў зборнай Чэхіі з лікам 66:60. Спартсменкі Нідэрландаў перамаглі ў Амстэрдаме зборную Ірландыі — 82:60. Сёння ірландкі прымуць у Дубліне чэшскіх баскетбалістак.

Звязда, 14 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/66/61477
Текущая дата: 18.11.2024