Белорусский портал в Казахстане

Беларускі атлет Вячаслаў Харанека ўстанавіў чарговы сусветны рэкорд



Вядомы беларускі асілак Вячаслаў Харанека ўстанавіў новы сусветны рэкорд.

Падчас чэмпіянату Беларусі па гіравым спорце шматразовы чэмпіён свету і рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса перавысіў сваё ж дасягненне ў практыкаванні жым лежачы адной рукой, падняўшы гіру вагой 24 кг 181 раз за 170 сек.

Пасля сённяшняга выступлення 60-гадовы Вячаслаў Харанека адзначыў, што раней збіраўся значна палепшыць свой ранейшы рэкорд, аднак пасля перанесенага нядаўна каронавіруса вырашыў не фарсаваць падзеі і дадаў усяго адзін уздым. Па словах рэкардсмена, у сярэдзіне снежня ён збіраецца выступіць на традыцыйным турніры «Славянскі кубак» у Мар’інай Горцы. Плануецца, што ў гэтых спаборніцтвах прымуць удзел прадстаўнікі суседніх з Беларуссю краін.

На нацыянальным першынстве Вячаслаў Харанека радаваўся не толькі за сябе: тры яго выхаванцы з ФАЦ Фрунзенскага раёна Мінска сталі чэмпіёнамі ў індывідуальных намінацыях, а каманда аказалася лепшай у гіравай эстафеце.

Звязда, 6 лістапада 2021


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/67/61346
Текущая дата: 18.11.2024