Белорусский портал в Казахстане

Беларускія самбісты выйгралі 7 медалёў на турніры ў Казані



Беларускія самбісты выйгралі сем медалёў рознай вартасці на міжнародным турніры катэгорыі А па самба «Кубак Прэзідэнта Татарстана».

Найбольш паспяхова на спаборніцтвах у Казані выступіла Святлана Цімашэнка, якая выйграла залаты медаль у вагавой катэгорыі 80 кг. Срэбныя ўзнагароды на рахунку Анфісы Копаевой (50 кг), Алены Купава (54 кг), Таццяны Мацко (59 кг), Карыны Шут (80 кг) і Дзмітрыя Хахлова (64 кг). Акрамя таго, бронзавай узнагародай скарбонку зборнай Беларусі папоўніў Дзмітрый Хахлоў (звыш 98 кг).

У казанскім турніры прынялі ўдзел 250 наймацнейшых спартсменаў з 19 краін. Беларуская дружына па ліку заваяваных медалёў заняла трэцяе месца, прапусціўшы наперад сябе толькі спартсменаў з Расіі і Казахстана.

Звязда, 4 кастрычніка 2021


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/68/60844
Текущая дата: 18.11.2024