Мужчынская і жаночая зборныя Беларусі па баскетболе 3х3 сталі срэбнымі прызёрамі першых Гульняў краін СНД, якія праходзяць у Казані.
У вырашальным паядынку жаночага турніру беларускія баскетбалісткі ўступілі расіянкам з лікам 16:22.
На папярэднім этапе беларускі ўпэўнена абыгралі саперніц з Узбекістана (22:11) і Арменіі (19:11), але ўступілі расіянкам (12:18). У паўфінале беларускі зноў перамаглі ўзбекскіх спартсменак - 22:11. У складзе зборнай Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Волка ў Казані выступалі Кацярына Карчэўская, Наталля Гарбачова, Алена Цітавец і Ірына Краўчанка.
У фінальным матчы спаборніцтваў мужчын беларусы таксама сустракаліся з расіянамі і ва ўпартай барацьбе прайгралі з рэзультатам 18:21.
На першым этапе баларускія баскетбалісты сталі першымі ў папярэдняй групе В, перамогшы каманды Азербайджана (20:12) і Кыргызстана (16:11), а ў паядынку за выхад у фінал разграмілі ўзбекаў з лікам 22:5. У складзе беларускай дружыны гулялі Цімур Друкаў, Аляксей Навойчык, Віталь Лебедзеў і Кірыл Васкаўцоў, галоўны трэнер - Дзмітрый Калтуноў.
У сталіцы Татарстана Беларусь прадстаўлена ў турнірах па бадмінтоне, баскетболе 3х3, боксе, дзюдо, каратэ, настольным тэнісе, кулявой стральбе, самба, спартыўнай барацьбе, тайландскім боксе, міні-футболе і танцавальным спорце. Усяго на першыя Гульні краін СНД заяўлена 1100 атлетаў ва ўзросце ад 14 да 23 гадоў з дзевяці краін: Казахстана, Таджыкістана, Азербайджана, Кыргызстана, Узбекістана, Арменіі, Малдовы, Беларусі, Расіі. У праграму Гульняў уключаны 16 відаў спорту, у якіх будуць разыграны 182 камплекты ўзнагарод.
Першапачаткова спаборніцтвы павінны былі прайсці з 20 па 27 жніўня 2020 года, затым з-за пандэміі каранавіруса былі перанесены на верасень таго ж года і пасля на 2021 год.
7 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
7 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/71/60390
Текущая дата: 18.11.2024