Белорусский портал в Казахстане

Партугальцы сталі першымі фіналістамі моладзевага чэмпіянату Еўропы



Першым фіналістам моладзевага чэмпіянату Еўропы (U-21) па футболе стала зборная Партугаліі.

4 чэрвеня ў славенскім Марыборы партугальцы адолелі каманду Іспаніі з мінімальнай перавагай у ліку - 1:0. На 80-й хвіліне сустрэчы абаронца іспанцаў Хорхе Куэнка зрэзаў мяч у свае вароты.

Супернік партугальцаў вызначыцца сёння позна ўвечары ў венгерскім Секешфехервары пасля другога паўфінальнага паядынку паміж камандамі Нідэрландаў і Германіі.

Фінальны паядынак за золата 23-га моладзевага Еўра адбудзецца 6 чэрвеня ў славенскай Любляні.

На мінулым кантынентальным моладзевым першынстве, якое праходзіла у 2019 годзе ў Італіі, чэмпіёнскі тытул у пяты раз заваявалі футбалісты Іспаніі, якія перамаглі ў фінале каманду Нямеччыны з вынікам 2:1.

Звязда, 4 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/77/59602
Текущая дата: 18.11.2024